«Дрыгула» па матывах «Полацкага сшытку»: у Менску прэзэнтаваны новы альбом «Старога Ольсы»

Канцэртная прэзэнтацыя альбому «Дрыгула» гурта сярэднявечнай беларускай музыкі «Стары Ольса» прайшла 14 лютага ў вялікай залі к/з «Менск». Для ўсіх гасьцей прэзэнтацыі вечар дня ўсіх закаханых выдаўся даволі незвычайным: без марных намаганьняў патрапіць у якую-небудзь менш занятую за ўсе кавярні, каб мірна пасядзець сярод сэрцайкаў, без сьлёзнага кіно і піцы, і ня толькі сам на сам са сваёй каханай паловай, але разам з самабытнай, рэдкай і чароўнай старадаўняй музыкай. А пасьля канцэрту Зьміцер Сасноўскі распавёў Generation.bY пра асаблівасьці новага альбому.
→20.02.2009
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
