Плябань — вандроўка на той сьвет, Дубрава — легенда Дзявочай гары

Плябань — цудоўная назва, якая зацікавіць кожнага вандроўніка. «Што за лаянка», — падумаў на пытаньне пра месцазнаходжаньне гэтага тапоніму дзядзька, які сядзеў насупраць нас у маладзечанскай электрацыі. Падумаў, і выйшаў на Жданах. Каму гістарычная справядлівасьць, а каму есьці трэба.
Але кантралёры (о божа, гэтыя чэрці патрабавалі штраф 7200 плюс кошт квітка, але абмежаваліся хабарам у 2000), добра растлумачылі дзе і як варта выйсьці. Таму калі ўзьнікнуць якія пытаньні, шукайце «кантру» і выпытвайце ўсё ў іх. Сёньня ў межах «ПраДарожжа» едзем у Плябань і Дубрава.
→15.01.2009
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
