У гэты пятнічны вечар Mamont-Promo запрашае ўсіх аматараў слабай долі правесьці разам. У межах праекту Greenship 8 чэрвеня ў менскім «Рэактары» будуць граць маладыя прадстаўнікі рэгі-сцэны Беларусі: «Вкусный понедельник» (ака «Зелёные рукава», Мазыр), «Сонечны Сахалін» (Менск), Mushroom Band (Менск).