«Серебряная Свадьба»: мы займаемся жыцьцём!
«Серебряная Свадьба» выпраўляецца на сусьветныя гастролі – на сабаках, на аленях, на паветраным шары...
Напярэдадні скарэньня плянэты Зямля (наконт іншых плянэт дакладна ня скажам, бо некаторыя лічаць, быццам «Серябряная Свадьба» як раз адтуль) Франсуа дэ Бош ды непараўнальная Бенька (у якой, дарэчы, учора быў дзень народзінаў!) выцягваюць з чамаданаў прыемныя прыемнасьці, радасныя радасьці й цудоўныя цуды.
У інтэрвію: пляны праекта і ўласныя, што любяць і што ня любяць, што п'юць, адкуль такія незвычайныя ўзяліся і пра што іх музыка.
21.06.2007
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS