У Менску адбудзецца майстар-кляс па спорце будучыні

Адкрыты майстар-кляс па гульні ў сквош пройдзе 26 чэрвеня ў цэнтры актыўнага адпачынку Orange Club. Сваё майстэрства прадэманструе адзін з галоўных герояў айчыннага сквошу Багдан Літвінаў. Багдан гуляе ў сквош ўжо 5 гадоў і, нягледзячы на свой юнацкі ўзрост (яму ўсяго 16!), ужо дамогся немалых посьпехаў. Па словах відавочцаў, абыграць Літвінава можна, толькі калі ён грае левай рукой! Багдан лічыцца адным з наймацнейшых гульцоў Беларускай фэдэрацыі.
21.06.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
