DeathSaint
Першы склад зьбіраецца ў 1999 годзе. Тады ў гурт уваходзілі Яўген
(клявішы), Мікалай (рытм-гітара), Аляксандр (вакал), Яўген (сола-гітара).
Кірунак музыкі можна вызначыць як sympho black metal. Першы раз у названым складзе DeathSaint выступае ў Воршы разам з гуртом Screeming from the Oblivion.
У 2001 на Hazad Production выходзіць альбом «And Death will Embrace You»… Далей гурт надоўга змаўкае.
У 2005 каманда зноў зьбіраецца. Новы склад, новы стыль – melodic death.
З старога складу засталіся Яўген – перайшоў на вакал, Яўген – з клявішаў
на бас, Аляксандар – прамяняў вакал на рытм гітару. Новыя людзі: Андрэй – сола-гітара, Уладзімір – бубнач, Кацярына – back вакал. У такім складзе гурт выступае ў 2006 у Магілёве ў клюбе Джокер. Пасьля выступу гурт пакідае па асабістых матывах вакаліст. Яго «хлеб» перайшоў да басіста.
Далей DeatSaint зноў выступае ў Магілёве з Asguard. Пасьля ідзе шэраг канцэртаў у Менску: пару разоў у МТЭ і ў клюбе Акварыюм.
У 2007 у гурце зноўку зьмены. Сыходзіць вакалістка Кацярына.
Але зьяўляецца і новы чалавек. Ільля – вакаліст. А ўсе тэксты пачынаюць пісацца па-беларуску.
DeatSaint выступае ў Арэне з Imprudence, і самы нядаўні канцэрт, 25 траўня – зноў у Воршы, зноў разам са Screeming from the Oblivion.
Склад:
- Андрэй – сола-гітара
- Яўген – бас, back вакал
- Аляксандр – рытм-гітара
- Ільля – вакал
- Уладзімір – бубны
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 4498|