Happy 3 Friends
Happy 3 Friends – гэта новы folk-fusion праект беларускіх музыкаў Ксеніі Мінчанка, Ігара Гарбачоўскага і Анастасіі Хмель.
Ідэя праекту складаецца ў спалучэньні беларускіх народных тэкстаў і мэлёдый з сучаснымі аранжоўкамі, выкарыстоўваючы розную музычную стылістыку: блюз, кантры, рэггей, фанк, рок, афра і ўсходні каларыт.
Назоў калектыва гаворыць сам за сябе – сапраўды, удзельнікі праекту – добрыя сябры ўжо шмат гадоў. І ўсе гэтыя гады, граючы ў розных калектывах, яны з радасьцю дзеялі разам але, да апошняга часу, толькі ў вузкім коле сваіх знаёмых.
Зараз жа «Happy 3 Friends» з задавальненьнем прадстаўляюць сваю жывую пазытыўную музыку шырокай публіцы.
Крыху пра музыкаў. Усе трое – выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры, катэдры народна-песеннай творчасьці. Усе трое – прафэсіяналы сваёй справы зь вялізным досьведам выступаў на разнастайных канцэртных пляцоўках Беларусі і за яе межамі.
Склад:
- Ксенія Мінчанка – мультыінструмэнталіст, пэдагог, кампазытар і аўтар тэкстаў, грае ў «WZ orkiestra» Зьміцера Вайцюшкевіча, выпусьціла сольны альбом народных і аўтарскіх песень «Паглядзі».
- Ігар Гарбачоўскі – гітарыст, вакаліст, удзельнік праектаў «Kalahari», «Kriwi».
- Анастасія Хмель – вакал, пяркусія, блок-флейта, гітара, вакалістка «Kalahari», кіраўнік моладзевага ансамбля этнічнай музыкі «Джамбібум».
BE HAPPY WITH HAPPY 3 FRIENDS!
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 5776|