Крыўда
Гурт заснаваны ўлетку 2005 году.
Напачатку існаваньня гурт граў як на беларускай, так і на расейскай мовах. У састаў гурта ўваходзіла пяць чалавек.
Увесну 2006 году з-за ўнутраных канфліктаў гурт спыніў сваё існаваньне. Прыкладна празь месяц гітарыст, бубнач і басіст вырашылі аднавіць гурт пад старой назвай.
Гурт вырашыў рабіць выключна беларускамоўную праграму на культурніцкую й гістарычную тэматыку.
Першы канцэрт адбыўся ў сярэдзіне красавіка 2006 у менскім Палацы Мастацтваў. Пасьля імпрэзы наступіў доўгі пэрыяд зацішша, у час якога гурт спрабаваў фармаваў свой асабісты саўнд. Да другога канцэрту ў Лідзе было гатова пяць песень.
Вясной 2007 гурт заняўся падрыхтоўкай да запісу. У каманду прыйшлі новыя ўдзельнікі: сола-гітарыст і бэк-вакалістка. Зараз «Крыўда» грае ў Дзяржынску, паколькі большасьць удзельнікаў жывуць у гэтым горадзе, а навучаюцца ў пэдагагічным і тэхналягічным унівэрсытэтах.
Склад гурта:
- Аляксандр Бельвард – гітарыст і вакаліст, у гурце з часу заснаваньня
- Сьвятаслаў Шпілеўскі – бас-гітарыст, у гурце з часу заснаваньня
- Кірыл Кузьмічоў – сола-гітарыст
- Вольга Вітаўтава – бэк-вакалістка
- Дзьмітры Масло – бубны, у гурце з часу заснаваньня
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 4524|