Zoid

Непераадольнае жаданьне граць прывяло двух чалавек у сярэднестатыстычны гараж з «першабытным» апаратам і такімі ж прыладамі. Гітарыст і ўдарнік. Пасьля вяртаньня ў стабільны стан, пасьля адчутага шоку ад стварэньня гурта, прыйшло разуменьне, што каманда павінна ўсё ж такі ўключаць у сябе бас-гітару, і што неабходна ўсё ж навучыцца граць на інструмантах.

Басіст зваліўся як сьнег на галаву, прыйшоў, сказаў, маўляў, «вельмі жадаю граць». З другім было паскладаней... З часам усьвядомілі, што гэта ня проста цікавае баўленьне часу, а музыка ператварылася ў стыль жыцьця.

Улад і Боршч сталі касьцяком гурта. І пачалі разьвівацца.

Адным вечарам на Нямізе гурт пачуў нарэшце доўгачаканае спалучэньне словаў: «Праз два тыдні канцэрт!». Пачуцьцё было падвойнае. У жорсткім рытме быў дапрацаваны і пастаўлены на ногі матэрыял. З таго часу на працягу года Zoid адыграў каля 12 канцэртаў у разнастайных клюбах і навучальных установах.

Але неабходна было разьвівацца. Нешта рабіць далей – новае. Пачаліся экспэрымэнты. Зьмяняўся склад: прыходзілі і сыходзілі людзі з рознымі інструмантамі, спрабавалі розныя варыянты вакалу. Паралельна складаўся новы матэрыял. Канцэртная дзейнасьць практычна спынілася.

Экспэрымэнты з складам, спробы стварыць патрэбны для хлопцаў варыянт у рэшце рэшт прывялі да распаду гурта. Але разам з тым Уладу і Баршчу прыйшло разуменьне, што гэта ўсё было лішнім і непатрэбным:

«Для нас аптымальны склад – мы і рытм-сэкцыя.»

Увосень 2006 года з ранейшых замалёвак пачалі фармавацца гатовыя песьні, складацца новыя. Не хапала толькі бубнача – «чалавека з такімі з прусакамі ў галаве як і ў нас, якому хацелася б замацаваць нашу музыку так неабходнай жывой рытм-сэкцыяй», дзеліцца ўражаньнямі Ўлад.

Сьвята месца пуста не бывае. Прыйшоў Жэня і сказаў, маўляў, хачу граць. У гэты ж час зь невялікай пэркусіяй далучыўся брат Улада.

«Частка матэрыялу падведзеная да лягічнага завяршэньня, і зараз зьявілася вялікае жаданьне паказаць яго каму-небудзь яшчэ,» – тлумачыць Улад.

Склад:

  • Аляксандар «Боршч» – бас-гітара, вакал
  • Улад «Drakula» – гітара
  • Жэня – бубны
  • Сярога – пэркусія

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 3773|
 
 
In 0.0544 seconds.