SKArlett
Як усё пачалося, ці «Адкуль у SKArlett ногі растуць…»
Гурт SKArlett, быў заснаваны студэнтамі Маладзечанскай Музычнай Вучэльні імя Агінскага ў лістападзе 2006 году. Ініцыятарам гэтай справы быў Максім Баслык (сьпевы), які разам з Ільлём Міляй (бубны) напісалі і працягваюць пісаць тэксты і музыку гурта.
Што за музыка такая? Ці «Як вы банду назавеце, так яна і прагучыць…»
Як можна здагадацца з назвы гурта SKArlett – за аснову для творчасьці была абрана сонечная і пазытыўная музыка SKA. Але ў творах калектыва можна заўважыць і элемэнты стыляў punk, reggae, funk і нават core. Калі казаць пра музыку, якая мела ўплыў на творчасьць SKArlett, прыйдзецца скласьці дастаткова доўгі сьпіс. Калі ж выбраць тры кіты, на якіх грунтуецца гэтая самая творчасьць – першае, што прыходзіць на розум – гэта Distemper, Reel Big Fish, Jah Devision і інш.
Дасягненьні, ці «самарэклямная паўза…»
SKArlett толькі-толькі споўнілася 6 месяцаў. Што можна зрабіць за такі кароткі тэрмін? Зразумела, мы не можам пакуль пахваліцца шэрагам выдадзеных альбомаў, шматкілямэтровымі турамі па гарадах і вёсках нашай неабсяжнай плянэты, верхнімі радкамі у гіт-парадах тэле- і радыёканалаў… Але тое-сёе усё ж зрабілі.
Напрыклад, у SKArlett ужо гатова паўнавартасная канцэртная праграма з 17 песень. Мы памаленьку яе абкатваем на розных пляцоўках (у Менску, Маладзечна, Гародні) ды фэстывалях (на адным зь іх нават нейкі дыплём атрымалі :-) ).
Нам, канешне, прыемна чуць ад арганізатараў ды публікі – што музыка SKArlett «не дае проста стаяць у баку ні панкам, ні заўзятым метал-хэдам, ды цягне іх у слэм». (Дарэчы, дзякуй вам усім, асабліва за запрашэнне сыграць разам з Distemper!) Мы будзем старацца радаваць вас і надалей!
Пра пляны на будучыню, ці «Там за туманамі…»
Такім чынам, у плянах SKArlett:
- Упарта рэпетаваць і пісаць новыя песьні – гэта па-першае
- Нарэшце стварыць асабісты сайт
- Запісаць альбом (спадзяемся выдаць яго напрыканцы лета)
- Зьняць кліп
- Зразумела ж, SKArlett плануе граць канцэрты і дзяліцца з вамі пазытыўнай энэргіяй!
- А яшчэ, немаўлятка SKArlett хоча патрапіць на дзень народзінаў аднаго фэста і павіншаваць яго з паўнагодзьдзем (18-годзьдзем), нават адыграць з такой нагоды туш ;-) )
Склад:
- Максім Баслык – сьпевы
- Аляксандр Скуратовіч – гітара
- Сяргей Бялоў (Ціма) – бас
- Сяргей Дарафееў – трамбон
- Сяргей Новік – саксафон
- Купрэвіч Юра – труба
- Ільля Міля – бубны
- Сяргей (Серж) Прышчэпаў – мэнэджмэнт
Усе музыкі – студэнты ці выпускнікі Маладзечанскай Музычнай Вучэльні імя Агінскага (акрамя басіста Сяргея Бялова (Ціма) – Дзяржаўная Музычная Вучэльня імя Глінкі, Менск).
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 4139|