MiniMyMelody

 

MiniMyMelody быў заснаваны недзе ў красавіку 2006 года, але сама ідэя нешта стварыць зьявілася ў Аляксея – лідэра гурта – значна раней, яшчэ да таго, як да яго далучыліся Васіль (бас) і Георгій (бубны).

За гэты час была праведзена значная праца па пошуку свайго асабістага погляду на музыку і творчасьць, і па стварэньню матэрыялу.

Стыль сваё музыкі да пэўнага аднаго кірунку музыкі не адносяць, бо яна спалучае ў сабе рысы grunge, brit-pop, indie, core і інш:

«Можна гэта ўсё назваць альтэрнатыўным арт-рокам, калі гэта неяк дапаможа людзям зразумець, што ж мы такое граем. Увогуле, мы разумеем, што стварыць зараз нешта новае ў музыцы і мастацтве амаль немагчыма, але гэта не азначае, што не варта спрабаваць. Акрамя накірунку, шукалі мы і мову, на якой выказваць свае думкі і пачуцьці. Спачатку Лёша сьпяваў па-руску, потым па-ангельску і, нарэшце, засьпяваў па-беларуску, зразумеўшы, што родная мова дае не меншыя, а можа нават і большыя магчымасьці для самавыяўленьня.»

Акрамя спробаў зрабіць нешта больш-менш новае і цікавае, творчасьць MiniMyMelody – гэта апісаньне ўнутранага стану чалавека, ягонай самоты і духоўнай супярэчлівасьці.

За непрацяглы тэрмін свайго існаваньня гурт пасьпеў зрабіць адзін дэма-запіс (яшчэ ў восені) і прыняць удзел у некалькіх канцэртах, у тым ліку з гуртом Tarpach у клюбе «Акварыюм».

Склад гурта:

  • Аляксей Пярвышын – сьпеў, гітара, ініцыятар, арганізатар і творца. Раней 4 гады граў у рока-попавым гурце Сандаль, які так і не здабыў сусьветнай вядомасьці. Зараз навучаецца ў ЗамМове (калька з ІнЯзу), вывучае ангельскую і нямецкую мовы.
  • Васіль Панкратаў (Васятка) – бас, дапамога ў перакладзе тэкстаў, навучаецца на біяфаку БДУ на чацьвертым курсе, вельмі рознабаковая асоба
  • Георгій Семіч (Жорш) – бубны, адначасова грае яшчэ і ў гурце Norgtaunt; навучаецца ў БНТУ; вельмі сур’ёзна і самакрытычна ставіцца да сваёй працы ў гурце, што станоўча ўплывае на якасьць

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 4168|
 
 
In 0.1274 seconds.