ReLOAD

­ 

Гурт з Бабруйску, які стварае музыку у стылі сучаснага прагрэсіў-року, створаны ў 1999 годзе гітарыстам і вакалістам. З таго часу, як і склад гурта, так і назоў зьмяняліся некалькі разоў. Нязьменнымі засталіся толькі заснавальнікі гурта.

Цяперашні склад гурта – гэта ex-музыкі такіх гуртоў як, «Skinder Gad’N’», «Стальной закат», «SkyNet».

З новым складам, музыка гурта стала зьмяняцца з хэві-мэталу ў прагрэсіў. Музыкі вызнаюць бескампрамісна якасны подыход да творчасьці і спадзяюцца з часам зрабіць свой унёсак у сучасную музычную культуру Беларусі.

На гэтым этапе і зьявілася назва ReLOAD – перазагрузка, зьмена напрамку і мысьленьня ў музыцы.

За малы час свайго існаваньня ў новым складзе (каля двух гадоў) музыкі ўжо
дамагліся пэўнага посьпеху у публікі.

Гурт зьяўляецца ўладальнікам гран-пры фэсту «DRIVE ZONE – 2005», які
праходзіў у Магілеве. Пасьля гэтага музыкі яшчэ некалькі разоў прыяжджалі з канцэртамі ў гэты горад. Не адзін раз хлопцы прыяжджалі у Менск.

А ў 2006 годзе гурт запрасілі прыняць удзел у фэстывалі «Дажынкі» у Бабруйску.

Зараз ReLOAD працуе ў студыі над запісам альбому.

Склад:

  • Мікалай Русецкі – вакал
  • Галіцкі Юра – гітара
  • Філюкоў Аляксандр – бас
  • Васількоу Сяргей – бубны
  • Дыменцьеў Алег – клавішы
  • Прылада Ibanez RG 270, Ibanez Joe Satriani Signature Series JS 100 і апрацоўка праз DigiTECH RP20, Mesa/Boogie Triple Rectifier Solo Head

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 4220|
 
 
In 0.0525 seconds.