Шпіталь

 

Склад каманды пачаў фармавацца напачатку вясны 2005 года пасьля сустрэчы ідэйнага лідэра «Шпіталя» Андрэя Зелянеўскага з клявішнікам (госьцем суседняга пакоя і выканаўцам мэлёдыі «На белом покрывале января») Вовам Семіжонам.

Пазьней у гурт запрасілі знаёмых сяброў і музыкаў з прапановай паўдзельнічаць у стварэньні «непрадказальнага дзіцяці індывідуальных перажываньняў сучасьніка».

Сцэнічная дзейнасьць каманды адзначаная выступамі на ўнівэрсытэцкіх і клюбных пляцоўках. Найбольш яркія ўспаміны ў гурта пасьля выступу на фэсьце «Золотой гриф 2006».

Удзельнікі гурта прыносяць прабачэньні за не зусім якаснае гучаньне дэма-запісу, якое тлумачаць недахопам часу і досьведу, але спадзяюцца на разуменьне і жаданьне адчуць настрой каманды.

Зараз у гурце тры сучасных студэнты, адзін - будучы, і яшчэ адзін студэнтам быць не плянуе :)

Склад гурта:

  • Андрэй Зелянеўскі
  • Вова Семіжон
  • Максім Гурскі
  • Дзімка Атрашэнка
  • Віктар Турышчаў

Трэк гурта:



Раздрукаваць | Праглядаў 4942|
 
 
In 0.0778 seconds.