Ann Core

Гурт заснаваны ўлетку 2006 года. Ann Core, што ў перакладзе «яшчэ» або «на біс» (encore), за кароткі час стала даволі папулярнай ня толькі ў родным Маладзечна, але і за межамі горада (Ліда, Гародня, Смаргонь і т.д.)

Два demo-трэка, прапiсаныя летась, дапамаглі гурту ў папулярызацыі ўласнай творчасьці.

Ann Core удзельнічаў у арганізацыі музычных імпрэзаў і выступаў на розных канцэртах і фэстах, сярод якіх Art House Ann"Fection, Rock/Metall action, Fucking fashion, Neverfest 1 і 2 часткі, SLAM ON session.

У дадзены момант гатовы demo альбом, у які ўваходзяць 5 трэкаў са зьлёгку «трасянскай» мовай, які, як кажуць удзельнікі гурта,

«падкрэсьлівае тое, як можа народ размаўляць на чыстай беларускай мове, калі кожны дзень па тэлебачаньню ён чуе ад высокапастаўленых "грамацеяў" суцэльную "трасянку".»

На канец 2007, пачатак 2008 мяркуецца выпуск студыйнага альбома.

Склад гурта:

  • Alex - vocal
  • Grant - bass
  • Leo - drums
  • Zen - guitar

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 4447|
 
 
In 0.0951 seconds.