Галяндзкага студэнта арыштавалі за фільм з кадрамі з Асьвенцыма

У Ротэрдаме (Галяндыя) студэнта, што змантажаваў фільм, дзе ў Асьвенцыме праводзіцца вечарынка ў стылі тэхна, арыштавалі на 40 сутак выпраўленчай працы.

Троххвілінны фільм студэнт выклаў у інтэрнэце, што выклікала хвалю пратэстаў з боку польскіх уладаў і габрэяў. У фрагмэнтах фільма, у прыватнасьці, быў воз з чалавечымі целамі й газавая камэра.

Студэнт ужо выбачыўся за мантаж і сказаў, што гэта быў "вельмі, вельмі, вельмі чорны гумар". Суд вызначыў, што аўтар перайшоў дазволеныя мастацкія межы.

У канцлягеры Асьвенцым цягам Другой сусьветнай вайны было зьнішчана каля 1,5 млн. габрэяў. 

Baj 19:48, 25/05/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0744 seconds.