WM пра сваю перамогу ў конкурсе на лягатып “Басовішча-2006”

Прадстаўнік Рэклямнай групы Аdліга Wiecier Mechaniczny займаецца шматлікімі праектамі, працуе ў трох краінах адначасова, але нам удалося злавіць яго ў Маскве і прыемна ўразіць навіной пра ягоную перамогу. 

Рэклямная група Аdліга шмат працуе на ніве "аздабленьня музыкі". Акрамя таго, што Wiecier Mechaniczny (WM), непасрэдны аўтар распрацоўкі новага твару Басовішча, вядомы як адзін з распрацоўшчыкаў шэрагу музычных сайтаў (Тузін Гітоў, Руся-Indiga, Guda, Siver i інш.), у агенцтве Аdліга заўсёды меўся сэнтымент да тутэйшай музыкі. Прыкладам таму ёсьць супраца над аздабленьняем дыскаў "Прэм'ер Тузін", "Заенька", размаітых канцэртаў.

 

“Запрапанаваны лёга – гэта музыка й драйв. Прастора й плястыка, якая перадае маё разуменьне сэнсу гэтага фэста. І трохі трагізму, што нітаваны з грамадзка-палітычнымі падзеямі апошніх гадоў у Беларусі,” – распавядае WM пра новы лягатып “Басовішча”.

Як адзначаюць БАСаўцы, узнагароджаньне пераможцы адбудзецца непасрэдна на “Басовішчы” у Гарадку 21-22 ліпеня. WM спадзяецца, што яны здолеюць наведаць фэст “нават усім агенцтвам”.

“Мы нярэдка выбіраемся ўсёй кантораю. Раней на мітынгі, цяпер на канцэрты :),” – дадае Wiecier Mechaniczny.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0753 seconds.