На Украіне адмянілі ўступныя іспыты ў ВНУ

Міністр адукацыі і навукі Украіны Станіслаў Нікалаенка абвесьціў пра пачатак экспэрымента па адмене ўступных іспытаў у ВНУ. Як паведаміў тэлевізійны "5 канал" ужо ў гэтым годзе 40 тысячаў украінскіх школьнікаў маюць магчымасьць паступіць у ВНУ без абавязковых раней уступных іспытаў. Мэтай новаўвядзеньня ёсьць зьмяншэньне ўзроўня карупцыі ў вышэйшай школе і праверка рэальнага ўзроўня ведаў абітурыентаў.

З гэтай мэтай адмыслова створаны "цэнтры ведаў", дзе незалежныя эксперты пратэстуюць учорашніх выпускнікоў, а атрыманыя вынікі будуць занесеныя ў адмысловыя, добра абароненыя ад падробкі сэртыфікаты.

Абітурыентаў будуць прымаць на навучаньне на падставе менавіта гэтых дакументаў. На думку ініцыятараў рэформы, гэта дае магчымасьць прыёмным камісіям выбіраць толькі "патрэбных" людзей.

У выпадку посьпеха экспэрымента, такая практыка стане паўсюднай ужо ў 2007 годзе.
Baj 19:58, 07/05/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0943 seconds.