Эстонія прапанавала бясплатнае навучаньне для дзесяці студэнтаў зь Беларусі

Урад Эстоніі на паседжаньні ў чацьвер прыняў рашэньне навучаць за кошт бюджэту беларускіх студэнтаў, на якіх вядзецца ўціск па палітычным перакананьням.

"Эстонія гатовая прыняць 10 студэнтаў для працягу навучаньня ў унівэрсытэтах краіны, аплачваючы ім выдаткі як на навучаньне, так і на пражываньне", - паведаміў журналістам прэм'ер-міністар Эстоніі Андрус Ансіп.

У цяперашні час Міністэрства адукацыі Эстоніі рыхтуе хадайніцтва аб фінансаваньні навучаньня беларусаў за кошт рэзэрвовага фонду ўрада, паведамляе Інтэрфакс.

Ансіп заўважыў, што навучаньне кожнага студэнта, у залежнасьці ад спецыяльнасьці, абыходзіцца да 164 тыс. кронаў (што каля 10 тыс. эўра).

"Я думаю, што ў цяжкія часы абавязак дэмакратычных дзяржаваў - дапамагчы людзям, якіх перасьледуюць за іх погляды на мір у Беларусі", - падкрэсьліў кіраўнік эстонскага ўрада.

Праграма навучаньня беларускіх студэнтаў разьлічаная на тых, хто пройдзе інтэнсіўны курс вывучэньня эстонскай мовы.

Baj 14:40, 13/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0977 seconds.