Пачуцьцё голаду абвастрае памяць

Запамінаць вялікія аб'ёмы інфармацыі, а таксама здаваць іспыты лепш на галодны страўнік. Навукоўцы з Ельскага ўнівэрсытэта вызначылі, што пад ўздзеяньнем гармона голада - грэліна - павялічваецца колькасьць нэрвовых спалучэньняў паміж клеткамі мазгоў у той частцы, што адказвае за памяць.

Грэлін - гэта гармон, што адказвае за зьяўленьне пачуцьця голада. Грэлін выпрацоўваецца пустым страўнікам і тонкім кішачнікам, і трапляе ў крывяное ложа. Непасрэдна перад тым, як чалавек пачынае есьці ўзровень грэліна ў крыві ўзрастае і ўзнікае жаданьне паесьці.

На думку аўтараў дасьледваньня, грэлін можа быць выкарыстаны пры распрацоўцы новых лекаў, што паляпшаюць памяць, у прыватнасьці пры хваробе Альцгеймэра. Аднак пабочным эфэктам такога лекаваньня будзе павелічэньне масы цела.

16:10, 20/02/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.