Выходзяць першыя "Песьні Свабоды"

1 студзеня 2006 году пра пачатак сваёй працы абвесьціў незалежны лэйбл “VoliaMusic”. Яго стваральнікі далёка наперад не загадваюць, але ўжо ў лютым плянуюць выдаць складанку “Песьні свабоды”.

Стваральнікі лэйбла кажуць пра свае бліжэйшыя пляны. “Далёка наперад мы не загадываем, але ў лютым плянуем выдаць складанку “Песьні свабоды”, - кажа дырэктар новага лэйбла, які хаваецца пад мянушкай Puper. Па словах прадусара, першы этап працы над дыскам ужо пройдзены. Плянуецца, што ў дыск увойдуць песьні пра “свабоду ва ўсіх сэнсах гэтага слова”, як вядомых выканаўцаў, так і маладых.

Беларускія музыкі яшчэ маюць шанец патрапіць у адзін з самых гучных праектаў гэтага году, зьвязацца з кіраўнікамі лэйбла можна праз е-мэйл: pesni2006@tut.by, альбо дасылаць запісы на адрас: 220085, Менск, а/с 5 (толькі да 19 студзеня!).

“Мы маем дзьве асноўныя задачы - прапагандаваць вольную музыку Беларусі, якую не пачуеш сёньня ні па тэлевізары, ні па радыё, а таксама стварыць віртуальны фэн-клюб, які б аб'ядноўваў людзей, неабыякавых да сваёй мовы, культуры і музыкі”, - кажа Puper.

P.S. Кіраўнікі лэбла будуць удзячныя, калі дашлеце свае  «Песьні свабоды», што на Вашую думку вартыя складанкі да 19 студзеня на е-мэйл: pesni2006@tut.by, альбо лістом на 220085 Менск а/с 5.

Пазначайце сваё імя і як з вамі скантактавацца. Кожны, хто прапануе свае песьні атрымае ў падарунак кампакт-дыск!

00:10, 07/01/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.052 seconds.