«J:морс» перадалі прывітанне Таркоўскаму ў новым кліпе

Гурт «J:морс» прадставіў у Інтэрнэце кліп на песню «Солярис». Гэта ўжо чацвёртае відэа да альбома «Воздух», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 13 лютага ў Prime Hall.

Уладзімір Пугач напісаў песню разам з даўнім сябрам і суаўтарам Барысам Штэрнам. У розны час гэты творчы тандэм стварыў для «J:морс» песні «Календарем» (2001), «Принцесса» (2005), «Просто так» (2010).

– Бора цудоўны паэт, але гэтым разам ён даслаў не проста тэкст, а дэма-запіс куплета ўжо з музыкай, – распавядае Уладзімір Пугач. – Ён мае талент рабіць вельмі лёгкія і атмасферныя рэчы. Калі яе слухаў, самі сабой пачалі ўсплываць сцэны з фільма «Солярис» Таркоўскага і дастаткова хутка з’явіўся прыпеў.

Экранізаваць адну з самых цікавых песень альбома «Воздух» узяўся рэжысёр Мацвей Сабураў разам ў моўшн-дызайнерам Дзянісам Волкавым. Жаночую ролю выканала актрыса і рэжысёр Кацярына Аверкава – натурныя здымкі ў лёгкай сукенцы адбываліся пры тэмпературы мінус 20 градусаў.

– Калі ў Таркоўскага паміж уяўным і рэальным светам згубіўся галоўны герой, то ў нас гераіня. Яе яскравыя каляровыя мроі ў стылістыцы Анры-Жоржа Клузо кантрастуюць з прыгожай, але нежывой рэальнасцю. Спалучаючы некалькі візуальных падыходаў, мы паспрабавалі паказаць шлях да сябе заблуканага, нетутэйшага чалавека, якіх так шмат сярод жыхароў Зямлі, – тлумачыць Мацвей Сабураў.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Воздух» адбудзецца 13 лютага ў Prime Hall. У першым адзяленні прагучаць новыя кампазіцыі, у другім – найбольш рамантычныя песні з мінулых альбомаў. Квіткі ад 350 (танцпол) да 600 тыс. руб. Інфалінія і дастаўка (без нацэнкі): (033) 332 17 17, (029) 332 17 17.


12:00, 28.01.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.2098 seconds.