ЕГУ запрашае на Магістарскі калоквіум у Мінску

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае прыняць удзел у Магістарскім калоквіуме – штогадовым акадэмічным мерапрыемстве, якое ладзіць ЕГУ для студэнтаў старэйшых курсаў, асобаў з вышэйшай адукацыяй і ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні магістарскай адукацыі.

Магістарскі калоквіум ЕГУ прапануе магчымасць азнаёміцца з магістарскімі праграмамі ЕГУ, а таксама навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца для магістрантаў.

Калоквіум адбудзецца 5 снежня 2015 г. у Мінску ў бізнэс-клубе Imaguru (вул. Фабрыцыўса 4, ст. м. «Інстытут культуры»).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 3 снежня 2015 г.

Праграма калоквіума ўключае прэзентацыі даследаванняў, выступы гасцей, майстар-класы, сустрэчы з кіраўніцтвам і выкладчыкамі праграм.

Падрабязнасці – на старонках мерапрыемства ў Facebook і Укантакце, а таксама ў спецыяльным відэазвароце выбітнага беларускага журналіста праф. Эдуарда Мельнікава.


 

08:40, 26/11/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1485 seconds.