Гурт NatureMorte запісаў дэбютны альбом «Музыка в моей голове»

Мінскі арт-рок гурт NatureMorte выклаў у сеціве свой першы поўнафарматны альбом — «Музыка в моей голове». У запіс увайшлі дзесяць кампазіцый, чатыры з якіх былі ўжо прэзентаваныя раней у EP «Южные ветры». Музыкі разлічваюць, што розныя па настроі і энергетыцы песні зачэпяць слухачоў цікавымі аранжыроўкамі, асэнсаванымі тэкстамі, добрым выкананнем і гукам.

«Усе кампазіцыі, нягледзячы на іх унікальнасць, добра суседнічаюць адна з адной і ўсе разам складаюць тое, што адпавядае назве «Музыка в моей голове». — кажа адзін з заснавальнікаў гурта, гітарыст Максім Бусел. На момант пачатку запісу мы ўжо мелі канцэртную праграму, таму да пытання уключэння той ці іншай кампазіцыі ў альбом ставіліся сур’ёзна. Мяркую, узровень запісу павінен усіх прыемна здзівіць».

Запіс дэбютніка расцягнуўся на доўгі тэрмін, але гурт адзначае, што атрымаў за гэты час вялікі вопыт жывых выступаў у мінскіх клубах і на розных музычных фэстах, у тым ліку Рок-кола, Музычны спаррынг, Graffiti Open Fest, The Global Battle Of The Bands і іншых.


ЯЧ 19:00, 29.09.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0636 seconds.