Пяты фестываль беларускага кіно Bulbamovie-2015 пройдзе ў Варшаве і ў Менску

Галоўны пераможца фэсту атрымае 2500 злотых. Да ўдзелу прымаюць мастацкія і дакументальныя фільмы. Тэрмін прыёму заявак ад аўтараў – да 25 верасня.

Пяты фестываль Bulbamovie пройдзе адначасова ў Варшаве і ў Менску.

«У сёлетняй праграме апрача конкурсных фільмаў між іншым: прэм'ера агульнабеларускага кінапраекту «Хранатоп», нямецкія і італійскія дакументальныя фільмы пра сучасную Беларусь, амерыканска-украінскі мастацкі фільм «Міна», які здымаўся на Данбасе ў часе ваенных дзеянняў – фільм паказаны на сёлетнім фестывалі у Каннах, да якога здымкі рабіла беларуска Аляксандра Мяснікова і шмат узнагароджаны дакументальны фільмы Анастассі Мірашнічэнка «Скрыжаванне», – піша Generation.by арганізатар фэсту Януш Гаўрылюк.

Апрача паказаў фільмаў у межах фэсту пройдуць сустрэчы з аўтарамі і музычныя канцэрты.

Прызы Bulbamovie-2015 

І месца – 2500 злотых 
ІІ месца – 1500 злотых 
ІІІ месца – 1000 злотых 

+ адмысловы прыз за гук ад студыіі Soundmixer Яўгена Рогозіна.


ЯЧ 13:00, 10.09.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1875 seconds.