Гурт Brutto выкаціў у сеціва кліп «Родны край»

Афіцыйная прэзентацыя Brutto была запланаваная на раніцу 1 верасня, але спасылка на кліп «Родны край» гэтай ноччу ўжо трапіла на нашы радары. 

Многія чакалі, што 1 верасня гурт прадставіць увесь новы альбом, але з прэс-рэлізу, які атрымаў сёння Generation.by ад Brutto стала вядома, што новы альбом гурт плануе прэзентаваць восенню гэтага году. 

Рэжысёрам кліпа стаў Андрэй Давыдоўскі, які даўно супрацоўнічае з Brutto. «Родны край» стаў іх пятай супольнай работай. Таксама аўтарству Давыдоўскага належаць кліпы і лірычныя відэа – Гири, ADИDAC, Ьудзь смелым!, OLYMPIA.

Пасля прэм'еры новага альбома ў планах каманды тур ў яго падтрымку па Украіне, Еўропе і Амерыцы.

Самы бліжэйшы геаграфічна і па часе канцэрт, на які зручней за ўсё трапіць з Беларусі – выступ у Чарнігаве 6 верасня.


Ягор Качын 02:30, 01.09.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1366 seconds.