На фэсце, прысвечанаму вайне 1812, прадставяць усе бакі, у якіх змагаліся беларусы

На фэсце «Залатая шпора - 1812» лепшыя клубы гістарычнай рэканструкцыі Беларусі прадставяць гледачам менавіта тыя палкі двух супрацьлеглых армій 1812 года, у якіх змагаліся нашы суайчыннікі. Сярод гэтых войскау – палкi, якiя ўваходзiлi ў Расійскую Імператарскую армiю: Мінскі, Віцебскі і Брэсцкі пяхотныя палкі, Беларускі і Гродзенскі гусарскія палкі. А таксама воінскія фарміраванні, якія змагаліся на баку Французскай арміі – 18-й і 22-й пяхотныя палкі ВКЛ, 17-й і 20-й уланскія палкі ВКЛ.

Акрамя таго, стала вядома, што ў фестывалі прыме ўдзел беларуская школа гістарычнага фехтавання Duellatoria Alba. Інструктары школы будуць вучыць гасцей свята высакароднаму мастацтву шляхты і дваранства – фехтаванню на рапірах і шаблях. Адразу ж на месцы можна будзе выкарыстаць атрыманыя веды ў баі – любы жадаючы зможа кінуць выклік байцам школы і пазмагацца з імі ў дуэльным паядынку на макетах халоднай зброі. А ў выпадку, калі ў прыстойным грамадстве пасварыліся два джэнтльмены, інструктары і байцы школы будуць гатовыя выступіць у ролі секундантаў ў прызначанай дуэлі.

Фестываль «Залатая шпора - 1812» пройдзе 6 чэрвеня на базе аграсядзібы «Залатая шпора» (в. Міжрэчча, Валожынскі раён). Гледачы на цэлы дзень пагрузяцца ў 1812 год, у «эпоху апошняй прыгожай вайны».

Уся тэрыторыя аграсядзібы «Залатая шпора» падзеліцца на некалькі зон. У «Зялёных святках», старадаўнім свяце шанавання зеляніны, змогуць прыняць удзел аматары беларускай народнай культуры. Тут жа разгорнецца Траецкi кірмаш, дзе можна будзе не толькі набыць арыгінальныя сувеніры, але і паназіраць за іх стварэннем – народныя майстры з задавальненнем пакажуць гасцям свята асаблiвасцi працы на ганчарным коле, пляцення з лазы, а таксама стварэння сапраўднай традыцыйнай вышыванкi.

Прыхільнікі шляхетнай культуры апынуцца на «Пiкнiковым балі», дзе будуць шпацыраваць пад ручку паненкi ў прыгожых строях ў стылі ампір і кавалеры ў фраках. Тут, на палянцы, «у жывым» выкананнi будзе гучаць класічнае трыа (віяланчэль, флейта, фартэпіяна), і ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у забавах высакароднага саслоўя - навучыцца танцаваць мазурку, вальс або паланэз, пафехтовать на шпагах або пакатацца на човне па старой сажалцы .

Адной з тэматычных зон фестывалю «Залатая шпора-2015» стане і рэканструкцыя ваеннага лагера, дзе раскватаруюцца кавалерысты 17-га ўланскага палка Вялікага княства Літоўскага. Зазірнуўшы сюды, гледачы убачаць побыт беларускага салдата 1812 года. Уланы – франты і хвацкія рубакi, – пакажуць гасцям, як сядлаць сапраўднага баявога каня і як трымаць старадаўнюю шаблю.

Кавалерыйскія спаборніцтвы на піках і шаблях, спаборніцтвы па джыгітоўцы і фінальная грандыёзная бітва, у якой прыме ўдзел, як кавалерыя, так і пяхота, стануць, напэўна, самымі яркімі падзеямі фестывалю. А завершыць свята вялікі парад, у якім усе ўдзельнікі баталіі пройдуць урачыстым маршам перад гледачамі.

Адметнай рысай фестывалю «Залатая шпора – 1812» стане мноства кропак анімацыі. Акрамя таго, у гасцей будзе магчымасць узяць на пракат гістарычны строй ў стылі ампір, каб яшчэ больш пагрузіцца ў эпоху пачатку XIX стагоддзя.

Будзе дзейнічаць і карчма, дзе гледачы змогуць пакаштаваць стравы, створаныя па старадаўніх беларускіх рэцэптах.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

11.00 - Адкрыццё брамы сядзібы «Залатая шпора»;
11.10 – «Зялёныя святкі»: траецкі абрад, пляценне вянкоў, святочнае шэсце з вянкамі да бяроз, абрад «кумлення» пад бярозамі і карагоды;
12.00 - Атрад рускай імператарскай арміі ўваходзіць у сядзібу: рэкрутшчына (муштра навабранцаў, рэкруцкія народныя песні, анімацыя з гледачамі);
12.30 - Сутычка ў сядзібе;
12.45 – Перамір’е паміж двума войскамі;
13.00 - Пiкнiковы баль;
14.00 - Народныя танцы і бяседныя песні на кірмашы;
15.00 - Кавалерыстскія спаборніцтвы па валоданні пікай і шабляй;
17.00 - Вялікая баталія;
17.50 - Парад войскаў абедзвюх армій;
18.30 - Закрыццё брамы сядзібы «Залатая шпора».


20:00, 01.06.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0902 seconds.