Зміцер Вайцюшкевіч здымае народны кліп на песню «Жыве Беларусь»

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў у сеціве студыйны запіс песні «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева і запрашае ўсіх ўзяць удзел у стварэнні «народнага» кліпа на яе.

Вайцюшкевіч

Кампазіцыя патрапіць на новы альбом Вайцюшкевіча «Наша песня», прэзентацыя якога адбудзецца 6 чэрвеня на канцэрце ў Вільні. Амаль усе квіткі на яго ўжо прададзеныя.

– Песня пра нармальные чалавечае пачуццё непарыўнай сувязі са сваёй краінай. Яно ва ўсім, што мы робім. Яно з намі кожны дзень, – распавядае Зміцер. – Запрашаю ўсіх узяць удзел у народным кліпе на яе. Ідэя відэа ў тым, каб адысці ад плакатнага патрыятызму і сцягоў-транспарантаў. Давайце праспяваем гэтую песню ў працы і на адпачынку, з сябрамі, калегамі і роднымі. Давайце пакажам, што мы добрыя, працавітыя, шчырыя людзі.

Тэхнічныя пажаданні ад творчай суполкі «Тры макі», якая будзе ствараць відэа:

  1. спявайце песню пад аўдыёзапіс твора, каб супадала хуткасць;
  2. здымайце шырокае гарызантальнае відэа (не Instagram), пажадана на фотаапарат ці тэлефон з добрай камерай;
  3. відэа запампуйце на файлаабменнік (напрыклад, Wetransfer, Dropbox) і дашліце спасылку на мэйл todar.klip@gmail.com.

Відэа прымаецца да 25 траўня (уключна). 5 найбольш цікавых і актыўных ўдзельнікаў атрымаюць CD “Наша песня“ з аўтографам Змітра Вайцюшкевіча.

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra – прэзентацыя альбома "Наша песня" (+бясплатныя візы)

6 чэрвеня, Вільня, Дом польскай культуры. Адрас: Naugarduko gatve, 76. Пачатак у 19.00.

Кошт квіткоў: 400 тыс. руб. Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя: www.cartadorog.by, www.zagranicy.by.

Арганізатары: UAB "ZA GRANICY" (Літва), ЧУП "Карта дорог" (Беларусь)

14:50, 13/05/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0843 seconds.