Трыа Port Mone падпісала кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao

Беларускае інструментальнае трыа PortMone напярэдадні вялікага сольнага канцэрта ў Мінску, які адбудзецца 21 траўня ў КЗ «Верхні горад», падпісала кантракт з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko.

 

Port Mone

Назва кампаніі Charmenko вядомая толькі спецыялістам, але менавіта праз яе ў Беларусь, Расію і іншыя краіны Усходняй Еўропы прыязджалі такія сусветныя зоркі, як RobbieWilliams, Kasabian, JohnNewman, Hurts, а таксама знакаміты CirqueDuSoleil. Акрамя гэтага кампанія (а менавіта падраздзяленне CharmWorks) актыўна займаецца worldmusic, эксклюзіўна рэпрэзентуе канцэртныя інтарэсы Горана Брэгавіча (Сербія), ManuChao (Іспанія), St.Germain (Францыя), Саліфа Кейта (Малі) і шматлікіх іншых артыстаў з усяго свету. Адгутэль сярод іх ёсць і беларускае трыа PortMone. Знаёмства адбылося дзякуючы сайту Experty.by ды шоукейс-фестывалю VilniusMusicWeek.

Творчасць PortMone знаходзіцца недзе паміж джазам і так званай сістэмнай музыкай, у тым ліку эмбіентам. Яе немагчыма вызначыць нейкім адзіным тэрмінам альбо дакладна абмежаваць – гэта вольная, дрэйфуючая музыка, саўндтрэк для захапляючых сноў,– адзначае англічанін Нік Хобс, заснавальнік і кіраўнік Charmenko. – Я лічу, што гурт мае патэнцыял, каб стаць вядомым і паважаным праектам на міжнародным узроўні. Мы зробім са свайго боку ўсё магчымае дзеля гэтага, але істотным фактарам будзе таксама праца і актыўнае развіццё самаго калектыва.

21 мая дзякуючы падтрымцы інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам» адбудзецца першы за доўгі час сольны канцэрт трыа PortMone ў Беларусі. Калектыў быў заснаваны ў 2009 годзе ў Мінску, тут дагэтуль жывуць і музыкі, але галоўная канцэртная дзейнасць адбываецца ва Украіне і краінах Еўропы. На рахунку гурта тры альбомы, у тым ліку "Хмелева Project" (2011), запісаны з украінскім фолк-гуртом "ДахаБраха". Самы свежы дыск PortMone "Thou" (2014) быў выдадзены на славацкім лэйбле Hevhetia і гэтай вясной атрымаў галоўны прыз "Альбом года" на музычных узнагародах Experty.by, якія вызначаюцца па галасах беларускіх і замежных крытыкаў.

 «Атлант Тэлекам» прадстаўляе:

PORT MONE з праграмай "THOU"

21 траўня – Мінск, КЗ "Верхні горад" (пл. Свабоды 23А) – 19.00,

Квіткі: ад 175.000 да 235.000 у касе КЗ "Верхні горад", а таксама Kvitki.by, Ticketpro.by, Kassy.by

Тэлефон касы: (017) 327-39-44, (044) 577-39-24, працуез 12.00 да 19.00 (акрамя нядзелі).

Інфалінія: (029) 679-78-53

16:20, 06/05/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1752 seconds.