Курс менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны «Interhistory» абвяшчае дадатковы набор удзельнікаў

У рамках бясплатнага курса адбываюцца лекцыі і семінары ад лепшых беларускіх спецыялістаў у сферы гісторыка-культурнай спадчыны.

Курс «Interhistory» разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 28 гадоў. Працягласць курса: вясна 2015. Заняткі праходзяць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная рэалізацыя ўласных праектаў.

Для ўдзелу арганізатары просяць выдаткаваць 15 хвілін вольнага часу і даслаць на пошту: interhistory2015@gmail.com наступныя дадзеныя пра сябе:

1. Імя, прозвішча
2. Дата нараджэння
3. Месца працы/вучобы, род дзейнасці
4. Спасылка на ваш профіль Вконтакте і/альбо Facebook
5. Нумар асабістага мабільнага тэлефона
6. Асабісты e-mail, які вы рэгулярна правяраеце!
7. Ваш досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці).
8. Чатыры-сем сказаў пра тое, навошта вам патрэбны ўдзел у курсах.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў! Апошняя дата прыёму заявак 19 сакавіка 23.59. Вынікі будуць дасланыя 20 сакавіка. Па ўсіх дадатковых пытаннях не саромцеся звяртацца на mail: interhistory2015@gmail.com

 

11:20, 12/03/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1819 seconds.