Эстонія адмовілася прызнаваць дыплёмы ВПШ

Эстонія адмовілася прызнаваць дыплёмы вышэйшых партыйных школаў савецкіх часоў у якасьці дакумантаў аб вышэйшай адукацыі. Згодна пастанове ўрада Эстоніі адукацыя, якую атрымалі ў ВПШ, прыраўноўваецца да атрыманай у сыстэме так званай вольнай адукацыі (у народных унівэрсытэтах і да т.п.).

Як патлумачылі ў міністэрстве вышэйшай адукацыі і навукі, дадзеная пастанова ўрада тычыцца тых, хто атрымаў у сьценах "камуністысных ВНУ" адукацыю ў сфэры партыйнага і савецкага будаўніцтва. На ўсе астатнія спецыяльнасьці дадзенае абмежаваньне не распаўсюджваецца, паведамляе gazeta.ru.
Baj 13:32, 05/10/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0379 seconds.