Дасціпны аплет падначвае студэнтаў не карыстацца смартфонам на занятках

Амерыканскія студэнты, якія ў часе заняткаў будуць трымаць свой тэлефон заблакаваным, змогуць атрымаць адмысловыя балы на зніжкі у крамах. Такую ідэю рэалізавалі аўтары аплету Pocket Points.

Дадатак Pocket Points вызначае, калі смартфон знаходзіцца унутры кампуса. Калі ў гэты час студэнт блакуе свой дэвайс і не карыстаецца ім, то атрымлівае адзін бал прыблізна за кожныя 20 хвілін. Аднак чым болей студэнтаў карыстаецца дадаткам, тым хутчэй збіраюцца ў кожнага з іх балы.

Назбіранымі баламі можна карыстацца ў навакольных кавярнях і крамах, распавядае выданне Onwardstate. Напрыклад, 15 балаў адпаведныя цяпер двух бясплатным печывам, а 10 балаў даюць зніжку ў 15% у кнігарні.

Аўтарка апллету Penn State сама цяпер з'яўляецца студэнткай Penn State. Ідэю прапанаваў яе сябар з Каліфарнійскага ўніверсітэту. Pocket Points цяпер працуе пакуль толькі гэтых двух ВНУ, але, калі справа пойдзе, то пашырэнне аплету, альбо яго аналагаў можна чакаць і па-за межамі ЗША.

comments powered by Disqus
 
In 0.1858 seconds.