«Асфальт» ад «J:морс» загучаў на беларускай дзякуючы курсам «Мова нанова»

Гурт «J:морс» падчас выступу на курсах «Мова Нанова» прэзентаваў беларускую версію свайго сінгла «Асфальт». Яна стала вынікам супольнай творчасці Уладзіміра Пугача і слухачоў курсаў.

У абвешчаным напярэдадні конкурсе перакладаў «Мовы Нанова» паўдзельнічалі 25 чалавек, даслаўшы разам каля 35 старонак тэкстаў (некаторыя пераклалі некалькі кампазіцый). Найбольш папулярнай стала новая песня «Асфальт», якая выйшла некалькі месяцаў таму – 20 перакладаў.

– Шчыры дзякуй усім, хто браў удзел у конкурсе. У перакладах шмат вельмі прыгожых словаў і момантаў, – распавядае Уладзімір Пугач. – Таму я вырашыў скампіляваць усё лепшае ў адзін тэкст. І яшчэ нешта сваё дадаў. Так і атрымалася новая версія.

Песня «Асфальт» – першы афіцыйны сінгл з новага альбома, які мае выйсці ў 2015 годзе. Акрамя яе новай версіі, падчас імправізаванага выступу прагучалі вядомыя беларускамоўныя песні гурта: «Беларускае золата», «Глядзі», «Жыві», «Маё сонца».

Бліжэйшы канцэрт J:морс адбудзецца 14 лютага у сталічным Prime Hall са спецыяльнай праграмай "Грэнландыя". У яе межах прагучаць самыя рамантычныя песні гурта.

АСФАЛЬТ

Не можаш адчуць рыфм
Злавiць паспрабуй рытм
З адкрымi вокнамi
Я ахiнаю начны май

Так проста нiбы ў сне
Губляючы зор след
Спрабуй захапiць свет
Давай

I дзе ў табе губляецца асфальт
I зноўку ўсмiхаюцца ў ранак
Твае непераможныя сонцы
I як вярнуцца ў гэта
Я не ўмею жыць апантана
Гляджу, як наблiжаецца лета без цябе

Паклiча куды дождж
З маей паласы ў ноч
Мне ўсе адно за табой
Лунаць i трымацца тваiх зграй

I золак пачаў ледзь
Пяшчотным цяплом грэць
Азяблыя рукi
Кранай

I дзе ў табе губляецца асфальт
I зноўку ўсмiхаюцца ў ранак
Твае непераможныя сонцы
I як вярнуцца ў гэта
I неўзабаве пiшуцца песнi
А з вершаў вылучаюцца лiсты
I так бясконца

 
12:00, 03/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1023 seconds.