Сацыялагічнае даследаванне: каштоўнасці маладых беларусаў супадаюць з прыярытэтамі моладзі ЕС

Некалькі цікавых фактаў з вялікага даследавання каштоўнасцей беларускай моладзі прывёў старшыня «Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА» Дзмітрый Субцэльны ў часе круглага стала часопіса «Беларуская думка».

Даследаванне па прыкладзе вядомых апытанняў ў краінах ЕС «Еўрабарометр» было зладжанае ў Беларусі. Вынікі, пра якія піша БелТА са словаў Дзмітрыя Субцэльнага, паказваюць, што беларуская моладзь, як і аднагодкі з захаду, на першае месца ставіць пытанне працаўладкавання.

На другім месцы прыярытэтаў ў маладых беларусаў, як і ў моладзі з краін ЕС знаходзіцца якасная адукацыя. Трэцяе месца заняла мабільнасць. Чацвёрты радок ў спісе каштоўнасцей займае самарэалізацыя.

ЯЧ 14:18, 08/01/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0618 seconds.