Конкурс «Стань героем МаеСэнс» прапануе выйграць 1000$

Аўкцыён дабрачынных сустрэч «МаеСэнс» і праект StartIdea.by абвяшчаюць конкурс «Стань героем МаеСэнс».

Конкурсныя мерапрыемствы стартуюць 26 лістапада 2014 года і працягнуцца роўна месяц. Стаць удзельнікам зможа кожны чалавек, які захоча праявіць сацыяльную актыўнасць і падасць заяўку на ўдзел з 7 па 23 лістапада 2014 года.

На працягу месяца (з 26 лістапада па 25 снежня 2014 г.) удзельнікі будуць падтрымліваць выбраную імі дабрачынную ініцыятыву на сайце «МаеСэнс»: папулярызаваць яе сярод сваіх сяброў/знаёмых, ініцыяваць стварэнне лотаў ў яе падтрымку (як самастойна, так і шляхам прыцягнення новых людзей ), а таксама проста рабіць прамыя грашовыя пераводу. Па завяршэнні конкурснага перыяду будуць падлічаныя сабраныя сумы грошай, а хлопцы з каманды, якая ўнесла найбольшую дапамогу, стануць пераможцамі конкурсу і героямі МаеСэнс.

Пры выкананні ўсіх умоў, да ўдзелу будуць прынятыя ўсе каманды, якія паспеюць ў тэрмін запоўніць анкету на сайце конкурсу Superhero.by. Пасля завяршэння падачы заявак будуць адабраныя лепшыя каманды, якія і будуць змагацца за атрыманне грашовых прызоў агульнай сумай ў 13 000 000 беларускіх рублёў ад генеральнага партнёра конкурсу StartIdea.

Галоўная мэта праекта - прыцягненне большай колькасці людзей да дабрачыннай дзейнасці.

19:14, 06/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0737 seconds.