Што рыхтуе GEW Belarus Startup Conference ў Мінску 21-23 лістапада

У Бізнес-клубе Імагуру ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва адбудзецца міжнародная Стартап-канферэнцыя. Арганізатары адзначаюць, што асаблівасцю падзеі з'яўляецца яе міжнародны кантэкст.

«Мы не гаворым пра лакальныя праблемы Беларусі, а разглядаем нашу краіну ў кантэксце глабальнага развіцця стартап-руху, а значыць, факусуемся на сусветных трэндах і магчымасцях рэгіёну для беларускіх стартапаў».

Важны фокус для сённяшніх стартапаў – гэта маркетынг і рынкі. Па гэтай тэме адбудзецца майстар-клас Олівера Кемпкенса, дырэктара па інавацыях кампаніі SAP (Германія), па метрыкам маркетынгу, на якія трэба абапірацца ў бізнесу. А таксама лекцыя Паола Барэла, вядучага праграмы AppCampus для мабільных стартапаў на платформах Microsoft (Фінляндыя), пра маркетынгавыя стратэгіі заваёвы глабальных рынкаў. Майстар-клас Кірыла Быстракова (FastSpring) аб паляпшэнні канверсіі і павелічэнні даходу будзе прадстаўлены для ўсіх у першай палове дня Стартап праграмы.

Інвестыцыі. Сёлета ў Беларусі на гэтым рынку нічога не змянілася - удзельнікаў пазнаёмяць з сусветнымі трэндамі Макс Гурвіца (Teres Capital), Даніэль Круціна (Civitta), Ігар Маханёк (Google). Развагі на практычныя тэмы інвестыцый пройдуць разам з бізнес-анёламі з Данатас Дайлідэ (Літва).

Акселератары. На сённяшні дзень - гэта тое, што трымае беларускую стартап-экасістэму адкрытай. Imaguru сябруе з усімі акселератара ў рэгіёне і падчас GEW Startup Канферэнцыі збярэ лепшых з іх разам. 22 лістапада пройдзе сустрэча з акселератарам StartupWiseGuys, HappyFarm, ФРИИ, інкубатарам МГУ, TechMinsk. Размова аб выніках пройдзе з беларускімі стартапамі, якія прайшлі працэс акселеравання.

Як пачаць. Лекцыя Віталя Галомба (KEEN SYSTEMS) 22 лістапада, інтэрактыўная навучальная сесія ад Talaka.School, а таксама гісторыі поспехаў і няўдач ад найбольш паспяховых стартапаў і прадпрымальнікаў - Юрыя Мельнічака MAPS.ME, Юрыя Гурскага, стартапаў Bling.com, CallTracking.

Конкурсы і камунікацыі. 22 лістапада пройдзе ўзнагарода ментараў 2014 года, а таксама 13 каманд пазмагаюцца за галоўны прыз - навучальны візіт у Крамянёвую даліну ў траўні 2015 ў рамках BEL.BIZ Battle Спаборніцтвы.

Больш падрабязна аб праграме і спікерах - gew.by/startup

Купіць білет на стартап-конферэнцыю можна з 50% зніжкай (выкарыстоўваючы промакод - devby) на eventbrite.com або ў Імагуру наяўнымі.

Галоўны партнёр канферэнцыі - Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

10:30, 04/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2317 seconds.