У Мінску 17 лістапада пройдзе Міжнародная стартап-канферэнцыя

Каб падтрымаць таленавітых распрацоўшчыкаў і паспяховыя праекты ў бізнес-клубе Імагуру група кампаній БЕЛБІЗ збірае стартап-каманды, інвестараў, ментараў, праграмістаў, дызайнераў, маркетолагаў і ўсіх каму цікавая тэма стартап-руху ў Беларусі.

Лідэры амерыканскага, еўрапейскага і беларускага стартап-асяроддзя збяруцца, каб высветліць:

  • як сабраць dream-team;
  • дзе шукаць падтрымку для стартапа;
  • як праверыць ідэю на маштабаванасць;
  • у якіх выпадках не варта браць грошы ад інвестара;
  • чым крауд-фінансаванне карыснае маладому праекту;
  • па якіх законах выбудоўваць маркетынгавую стратэгію.

Удзельнічаць.

У рамках стартап-канферэнцыі пройдзе:

  1. Панэльная дыскусія «Як знайсці інвестара і атрымаць фінансаванне».
  2. Майстар-клас па краудфандынгу.
  3. Панэльная дыскусія Women taking the lead. Female startup founders talks.
  4. Фінал спаборніцтва стартапаў BEL.BIZ Battle.

Выпытам будуць дзяліцца: Angel Labs, UBER, Startup Sauna, Pipedrive, IE Business School, Startup Wise Guys, AppCampus Microsoft.

Паралельна з канферэнцыяй ў Imaguru пройдзе закрытая праграма для інвестараў Angel Labs. На яе запрашаюцца ўладальнікі бізнэсу, прадпрымальнікі, палітыкі, зацікаўленыя ў інвеставанні.

 

13:00, 26/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1469 seconds.