Галандцы распавядуць маладым беларусам пра крэатыўнае вырашэнне бізнес-задач

Галандцы правядуць у Беларусі трэнінг для стартапаў і маладых прадпрымальнікаў па нестандартным метадам вырашэння бізнес-задач.

OutBox – гэта міжнародная трэнінгавая конкурс-праграма, у якой 10 каманд маладых прадпрымальнікаў/стартапаў навучацца нестандартным метадам мыслення і прыменяць іх у вырашэнні рэальных бізнес-кейсаў.

Прафесіяналы ў галіне дызайн-мыслення з Нідэрландаў навучаць удзельнікаў унікальным out of the box методыкам – спосабам мыслення і вырашэння задач па-за стандартнымі рамкамі.

Што дасць стартапам ўдзел у OutBox

  1. 2 каманды-пераможцы атрымаюць прыз 750 еўра кожная, а таксама магчымасць выйграць аплачаную тыднёвую адукацыйную паездку ў Еўропу.
  2. Унікальны вопыт вырашэння буйнамаштабных задач для рэальных кампаній.
  3. Цікавыя і карысныя знаёмствы ў Беларусі і за яе межамі.
  4. OutBox – выдатная магчымасць падняць свой стартап на новы ўзровень і заявіць пра сябе ў бізнэс-колах.

Этапы конкурсу

  1. Прыём заявак ад каманд да 14 лістапада.
  2. Папярэдні адбор і сустрэчы з камандамі, 24 лістапада 2014.
  3. Фінальны адбор дзесяці каманд-удзельніц.
  4. Папярэдняя сустрэча каманд-удзельніц і глабальнага партнёра, знаёмства ў нязмушанай атмасферы
  5. Двухдзённае фінальнае мерапрыемства ў бізнес-клубе IMAGURU: знаёмства з буйной кампаніяй-удзельнікам, серыя лекцый ад экспертаў, рашэнне задач конкурсу (6-7 снежня)

Хто можа ўдзельнічаць

  • У адной камандзе павінна абавязкова быць 3 чалавекі.
  • Аплата ўдзелу: 150 еўра з каманды.
  • Можна аплаціць грашыма або сваімі прафесійнымі ведамі і ўменнямі.

Даведацца больш аб OutBox і падаць заяўку на ўдзел можна на сайце OutBox.

На пытанні гатовая адказаць менеджар OutBox Марта Чарнова (тэл. +375 29340 29 95, email: martachernova@gmail.com).

17:00, 28/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0543 seconds.