Конкурс на лепшую афішу кінафестывалю Cinema Perpetuum Mobile

IV Міжнародны кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile аб'яўляе конкурс на дызайн афішы фестывалю, які пройдзе ў красавіку 2015 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, неабыякавыя і творчыя людзі. Пры стварэнні эскіза афішы ўдзельнікі не абмежаваныя строгімі патрабаваннямі. Лагатып кінафестывалю, а таксама кароткі брыф конкурсу можна спампаваць тут. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць працу з пазнакай "конкурс афіш" па адрасе info@filmfest.by. Працы прымаюцца да 31 снежня 2014.

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць бясплатна наведваць усе кінапаказы, а таксама адукацыйныя мерапрыемствы ў рамках кінафестывалю CPM 2015 года, будзе ўзнагароджаны кіно сувенірамі ад арганізатараў фестывалю, а таксама зможа выкарыстаць інфармацыю аб удзеле і перамогі ў конкурсе ў мэтах далейшага самапрасоўвання.

Канцэпцыя, створаная пераможцам конкурсу, ляжа ў аснову дызайну буклетаў і флаераў фестывалю.

Кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile накіраваны на прасоўванне незалежнага, аўтарскага кіно, падтрымку беларускага кінематографа і садзейнічанне пачаткоўцам-фільммэйкерам, а таксама стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасупольнасцямі па ўсім свеце.

Паказы CPM 2015 пройдуць не толькі ў Менску, але адначасова і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі. Мерапрыемствы пройдуць таксама за межамі краіны ў рамках партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі супольнасцямі і іншымі кінафестывалі.

15:30, 06/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0947 seconds.