Пад Ракавам 6-7 верасня пройдзе фестываль «Карчма»

У вёсцы Гіравічы пад Ракавам знаходзіцца будынак карчмы 17-18 стагоддзяў, якая была сведкам розных гістарычных падзей. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт гуртоў «Стары Ольса», Pawa, Рокаш, Ceilidh Ceol, Pun з танцавальнай падтрымкай ад калектываў «Фламмея» i Melicratum.

Карчма

Карчма 17-18 стагоддзяў у вёсцы Гіравічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Мінску, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) была сведкам розных гістарычных падзей, сярод якіх: побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандармамі рускага рэвалюцыянера Барыса Савінкава. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма працягвае руйнавацца.

У межах дабрачыннага фестывалю пройдзе ўпарадкаванне тэрыторыі, працы па кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае вонкавай фінансавай падтрымкі, ажыццяўляецца выключна за кошт асабістага ўдзелу дабраахвотнікаў.

Даведкі: +375 29 3425791, +375 44 5779089, marry1992@tut.by.

13:43, 22/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0767 seconds.