Да 2.2 тысяч $ — беларускія ВНУ перад новым навучальным годам павышаюць аплату

Беларускія ВНУ пачалі публікаваць на сваіх сайтах новыя цэны на платнае навучанне ў 2014/2015 навучальным годзе. У большасці з іх кошты значна ўзраслі. Найбольш трэба будзе плаціць у БДУіР і медуніверсітэце. 

БДУіР

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце навучанне на першым курсе ў новым навучальным годзе каштуе каля 17 млн. рублёў на дзённым аддзяленні (ранейшы кошт — каля 14 млн. рублёў), 5,5 млн. рублёў — на завочным (4,75 млн. рублёў), паведамляе БелаПАН.

За навучанне на дзённым аддзяленні ў БНТУ першакурснікі заплацяць ад 16 да 18,4 млн. рублёў за год (у мінулым навучальным годзе — ад 13,3 да 15,4 млн. рублёў), на завочным — ад 6,85 да 7,6 млн. рублёў (летась — ад 5,7 да 6,3 млн. рублёў). 

У БДУіР навучанне першакурснікаў на дзённым аддзяленні каштуе ад 16,7 да 20,7 млн. рублёў (летась — ад 14,6 да 16,9 млн. рублёў), на завочным — 6,8 млн. рублёў (5,4 млн. рублёў). 

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце год навучання на дзённым аддзяленні каштуе ад 18 да 23 млн. рублёў (ад 15 да 19 млн. рублёў — раней). 

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за навучанне на дзённым аддзяленні першакурснікам давядзецца заплаціць каля 16 млн. рублёў за год (летась — 14 млн. рублёў), на завочным — 5,4 млн. рублёў (4,5 млн. рублёў). 

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі навучанне на дзённым аддзяленні будзе каштаваць 18,4 млн. рублёў (летась — 15,3 млн. рублёў) і 7,2 млн. рублёў — на завочным (на леташнім узроўні). 

Прыватныя ВНУ таксама павысілі цэны на навучанне.

Так, на дзённым аддзяленні Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва навучанне будзе каштаваць першакурснікам 13,2 млн. рублёў у год (летась — 10 млн. рублёў), на завочным — 5,6 млн. рублёў (4,3 млн. рублёў); БІП — Інстытут правазнаўства: дзённае навучанне — ад 14 да 18,5 млн. рублёў (ад 10,8 да 14,3 млн. рублёў), завочнае — ад 6,7 да 7,6 млн. рублёў (5,2—5,8 млн. рублёў). 

У 2013/2014 навучальным годзе кошт навучання на платных аддзяленнях павышаўся адзін раз перад пачаткам навучальнага года, але не больш чым на 20%. У 2012/2013 навучальным годзе кошт навучання не змяняўся, аднак у 2011/2012 навучальным годзе навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах даражэла чатыры разы.

15:32, 10/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2708 seconds.