«Ляпіс Трубяцкі» зайграе развітальны канцэрт у Вільні (+бясплатныя візы)

23 жніўня гурт гурт «Ляпіс Трубяцкі» у межах развітальнага тура «Клоуна нет – Happy End Tour» дасць канцэрт для беларускай публікі. Выступ адбудзецца ў Вільні на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas у 21:00, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

 

Як і было абвешчана некалькі месяцаў таму, з 1 верасня «Ляпіс Трубяцкі» спыніць сваё існаванне. Тур «Клоуна нет – Happy End Tour» стане найкарацейшым у гісторыі гурта – акрамя Вільні калектыў зайграе развітальныя канцэрты толькі ў Маскве, Піцеры і Кіеве.

– Гэтай зімой мы гучна і шырока прэзентавалі праграму «Грай» у Siemens Arena. На гэтым жа канцэрце ў Вільні хацелася б стварыць больш непасрэдную, інтымную атмасферу. Пры гэтым спадзяемся абыйсціся без слёз. Настройвайцеся на пазітыў! – тлумачыць прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў. 

Бясплатная віза: дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на гэты фэст забяспечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 да 24 жніўня ўключна. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная – даведкі з месцы працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрэбныя. Падрабязная інфармацыя па запаўненні анкет і іншых нюансах – www.shabli.by 

Умовы продажу квіткоў: адзін квіток на адзін пашпарт. Калі вы не маеце дзейнай візы, для набыцця квітка вам трэба спачатку зарэгістравацца на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўская Рэспублікі ў Беларусі на даты з 30 ліпеня па 14 жніўня (электронны запіс на сайце by.mfa.lt) і раздрукаваць пацверджанне рэгістрацыі. Новыя месцы на падачу дакументаў з’яўляюцца кожны працоўны дзень. 

Кошт квіткоў: 420 тыс. руб.  

Продаж квіткоў: з 30 чэрвеня толькі на офісе агенцыі «Шаблі»: горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, пад’езд 3, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596, +375 17 395 05 65.


11:00, 30.06.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0525 seconds.