Беларуская мова стала больш даступнай на прадуктах Apple, дзякуючы кампаніі Velcom

Velcom

Мабільны аператар Velcom, які паслядоўна пашырае ўжыванне беларускіх адметнасцяў у сваёй прамоцыі, стварыў мабільны дадатак «moVa». Новая праграма распрацаваная для пашырэння ўжывання беларускай мовы ў мабільных камунікацыях.

«moVa» існуе ў версіях для сістэмаў iOS і Android. Але найбольшую запатрабаванасць, яна знойдзе ў карыстальнікаў прадуктаў кампаніі Apple, якая не мае падтрымкі беларускай мовы ў сваіх дэвайсах. Адсутнасць беларускай раскладкі ў iPhone ды iPad беларускамоўныя абыходзяць самымі рознымі спосабамі, напрыклад, трымаючы літару «Ў» у буферы абмена. З дапамогай «moVa» посціць па-беларуску ў сацыяльныя сеткі з пад iOS стане зручней.

«Аплет створаны кампаніяй Velcom, каб пашырыць ужыванне беларускай мовы ў мабільных зносінах», — пазначана ў апісанні «moVa».

«Усталюйце і пішыце па-беларуску:

  • SMS-паведамленні; 
  • пасты ў сацыяльных сетках:
  • Facebook, 
  • Twitter, 
  • Vkontakte. 
  • Карыстайцеся беларускай!»

— заклікае Velcom.

У аплет таксама інтэграваная петыцыя – зварот да Apple, створаны ў 2013 на Change.org беларускімі карыстальнікамі iOS. Такім чынам можна падтрымаць ініцыятыву, каб нарэшце дадаць беларускую мову ў лік сістэмных у iOS.

comments powered by Disqus
 
In 0.1933 seconds.