Пятніцы з Гедройцам: прэзентацыі кніг з доўгага спісу прэміі

Кожную пятніцу ў кнігарні «логвінаЎ» будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам.


Мэта сустрэч — пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы. Першая сустрэча прайшла 4 красавіка, і яе героямі зрабіліся Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў.

Наступная сустрэча адбудзецца 11 красавіка з удзелам Наталкі Харытанюк і Адама Глобуса, піша прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра.

Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

  1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
  2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
  4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
  10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
  12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі лаўрэатамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад «Ідэя Банк».

13:17, 07/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0596 seconds.