Прэмію імя Гедройца атрымаў Віктар Казько за кнігу «Час збіраць косці»

Прэстыжная літаратурная прэмія штогод адзначае кнігі лепшай беларускамоўнай прозы. Істотная фінансавая ўзнагарода, якую атрымлівае аўтар лепшай кнігі, павялічвае градус цікаўнасці да прэміі часам ажно да мяжы скандальнасці.

Віктар Казько
Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by

Увечары 1 чэрвеня ў мінскім гатэлі «Renaissance» абвесцілі пераможцаў. Галоўную прэмію за найлепшую беларускамоўную прозу, а таксама прыз чытацкага галасавання і ўзнагароду ў памеры $10 тысяч атрымаў Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці».

Другое месца атрымала Таццяна Барысік за кнігу «Жанчына і леапард». Прызам стане пераклад кнігі на польскую мову або творчая стыпендыя ў Швецыю.

Трэцяе месца сёлета ў Альгерда Бахарэвіча з кнігай «Дзеці Аліндаркі». Аўтар у якасці ўзнагароды атрымаў творчую стыпендыю ў Латвію.

У папярэднія гады лаўрэатамі прэміі імя Гедройца былі Павел Касцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту», 2012), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», 2013), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі», 2014).

23:00, 01/06/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1549 seconds.