Журы абвясціла шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, якая была заснаваная ў 2010 годзе, склала шорт-ліст намінантаў. У яго ўвайшлі 9 маладых літаратараў ва ўзросце да 35 гадоў, што выдалі летась сваю першую кнігу.  

Дэбют

Проза

  • Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
  • Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
  • Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

Паэзія

  • Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  • Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  • Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Пераклад

  • Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
  • Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
  • Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Наталка Харытанюк, паведамляе прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра

Абвяшчэнне лаўрэатаў і ўручэнне прэміі «Дэбют» адбудзецца 4 сакавіка ў 19:00 у Галерэі “Ў”.

18:10, 18/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0771 seconds.