«Матрёшка»: напярэдадні прэзентацыі альбома выйшаў новы кліп «Ляпісаў»



3 лютага на афіцыйным YouTube-канале гурта «Ляпіс Трубяцкой» адбылася прэм'ера кліпа «Матрёшка», знятага пры актыўным удзеле музыкаў гурта «НОМ». Песня «Матрёшка» ўвойдзе ў аднайменны альбом «Ляпісаў», рэліз якога прызначаны на 1 сакавіка. У гэты ж дзень канцэртам у Варонежы стартуе новы тур групы, які таксама будзе называцца «Матрёшка».

Рэжысёр «Матрошкі» Андрэй Кагадаеў: «Паколькі гэтая песня мае шмат алюзіяў і палітычных метафар, мне давялося прыкласці нямала намаганняў, каб выканаць правільны эстэтычны баланс ды не скаціцца і ў пафасную агітку і ў хохмацтва. На мой погляд, нам гэта ўдалося».

Праца над кліпам пачалася яшчэ мінулым летам у ліпені 2013. Для яго былі вырабленыя 100 фанерных даўбешак ў форме матрошак, якія раздалі ўдзельнікам Мастацкай Секты «КОЛХУи» пад роспіс. У выніку з'явіліся матрошкі-гастарбайтэры і матрошкі-казакі, матрошкі-святары і матрошкі-шахідкі, якія сталі такімі ж паўнапраўнымі героямі кліпа, як і «жывыя» акцёры.

«Матрошка» стала трэцім сінглам (пасля песень «Танк» і «Танцуй») з будучага аднайменнага альбома «Ляпісаў», рэліз якога запланаваны на 1 сакавіка. Ужо вядома, што ў новую плыту ўвойдуць 11 трэкаў і што ўсе яны будуць выкананы на рускай мове. Таксама стала вядома, што адыграўшы апошні канцэрт тура Lyapis Crew ў Белгарадзе 27 лютага, ужо 1 сакавіка «Ляпіс Трубяцкой» пачне тур «Матрошка». Упершыню новая праграма будзе выкананая жыўцом на канцэрце ў Варонежы.


12:37, 03.02.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0545 seconds.