Новы беларускі супергерой Капітан Культура ў серыі коміксаў

Кампанія «Будзьма беларусамі!» пачала публікацыю серыі коміксаў пра Капітана Культуру. Прыгоды культурнага супергероя ў карцінках па сцэнарах кампаніі малюе мастачка Воля Кузьміч.

Ён – усёмагутны. Ён – усюдыісны. Ён – нерэальны кул. Ён – зорка-суперстар

Новы супергерой Капітан Культура на ўласным прыкладзе Капітан прадэманструе: культура паляпшае жыццё! Ён падкажа, як вырашыць любую жыццёвую праблему культурна! Ён – найлепшы дарадца ў пытаннях кахання ды выхавання!

«Культура – не толькі жыццёвы арыентыр, але і цудоўны GPS-навігатар!»

«Культура – не толькі жыццёвы арыентыр, але і цудоўны GPS-навігатар!» – сцвярджае наш герой. Пераадольваючы студзеньскі дождж, парывісты вецер і беларускую канфесійную шматграннасць Капітан Культура прыйдзе на дапамогу кожнаму, хто мае ў ёй патрэбу.


15:15, 08.01.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.1867 seconds.