Фотапраект Сяргея Ждановіча INCERTUM

Сяргей Ждановіч пераважна займаецца канцэптуальным мастацтвам у жанры чорна-белай фатаграфіі, а таксама працуе ў прасторавай інсталяцыі, мультымедыя, перформансе. У прадстаўленым праекце мастак распрацоўвае тэму фатаграфіі, як «няпэўнага» мастацтва (incertum — няпэўна), разважаючы пра фатаграфічную выяву, а дакладней праяўляе тры асновы яе прадукавання: святло, аўтар, глядач, дзе святло фарміруе вобраз, аўтар фіксуе, а глядач інтэрпрэтуе.

«Серыя фотавыяў INCERTUM – адасоблены погляд на рэальнасць, без канстатавання месца і часу фатаграфаваных аб'ектаў. Ёсць толькі святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета і прапанаваная прастора», — кажа аўтар праекта Сяргей Ждановіч

Паглядзець фотаздымкі можна будзе да 23 лістапада ў Музеі сучаснага мастацтва. Выстава арганізавана пры падтрымцы кампаніі «Coloroom».

17:27, 05/11/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.1794 seconds.