Юбілейная «Бардаўская Восень»
Фестываль «Бардаўская Восень» вядомы сярод аматараў беларускай музыкі сваёй цёплай атмасферай і унікальнымі акустычнымі сэтамі беларускіх музыкаў самых розных стыляў і рангаў. У гэтым годзе адзін з самых старых фэстаў беларускамоўнай музыкі адсвяткуе 20 год. Сёлетні фестываль будзе розніцца ад папярэдніх адсутнасцю конкурснай праграмы. Свае акустычныя сэты на сцэне фестываля зайграюць Алесь Камоцкі, Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra, Міхал Бараноўскі і «Нельга забыць», гурт «BosaeSonca», Паліна Рэспубліка, «Ilo & Friends» і іншыя. Асноўныя падзеі фэсту традыцыйна адбудуцца ў Бельску Падляшскім, але як і кожны год «Бардаская Восень» не абміне ўвагай Беласток і навакольныя гарады.
Праграма «Бардаўскай восені 2013»
25 кастрычніка 2013 (пятніца), 18:00, Бельск-Падляшскі, Бельскі Дом Культуры
- Канцэрт «ВЫТОКІ»
- Белы Сон
- Альжбета Бэзюк
- Дарафей Фіёнік
- Алег Кабзар
- Алесь Камоцкі
- Кася Камоцкая
- Віктар Шалкевіч
26 кастрычніка 2013 (субота), 18:00, Бельск-Падляшскі, Бельскі Дом Культуры
- Канцэрт «НОВЫЯ ПЛЫНІ»
- Яўген Барышнікаў
- Тамаш Суліма
- Re1ikt
- Гэліса
- Нельга Забыць
- Босае Сонца
- Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestra
27 кастрычніка 2013 (нядзеля), 15:00, Беласток, Падляшская Опера і Філармонія, Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва
- Алесь Камоцкі
- Паліна Рэспубліка
- Белы Сон
- ILO&friends
Праграма суправаджальных мерапрыемстваў
24 кастрычніка 2013 (чацвер), 18:00, Гайнаўка, Музей і асяродак беларускай культуры
- Кася Камоцкая
- Re1ikt
24 кастрычніка 2013 (чацвер),18:00, Нараўка, Галерэя ім. Тамары Саланевіч
- Алег Кабзар і Надзея Артымовіч
24 кастрычніка 2013 (чацвер),18:00, Нарва, Гмінная Публічная Бібліятэка
- Зміцер Вайцюшкевіч
25 кастрычніка 2013 (пятніца), 18:00, Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры
- Нельга Забыць
26 кастрычніка 2013 (субота), 12:00, Шчыты-Дзенцялова, Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры
- Дыскусія прысвечаная «Бардаўскай Восені»
28 кастрычніка 2013 (панядзелак), 18:00 Беласток, Склеп з культурай Аб’яднання АБ-БА
- Алесь Зайцаў
На ўсе канцэрты УВАХОД ВОЛЬНЫ. Чарговасць выступаў можа зменіцца. Падрабязная інфармацыя на сайце фэста.