Выстава «Детализация витальности»: што перад смерцю зробіш ты?

З 20 па 27 верасня ў галерэі беларускага Саюза дызайнераў пройдзе выстава пад назвай «Детализация витальности». На думку арганізатараў, сёння мастак — гэта не толькі той хто можа ўмела ўпраўляцца з пэндзлікам і алеем, але перш за ўсё той, хто арыентуецца на сваю ідэю. Таму і ў выставе бяруць удзел мастакі, што працуюць у розных практыках, ад камп’ютарнай графікі да фотаграфіі. 

Галоўная тэма выставы  — хуткабежнасць часу. Мастакі задумываюцца над пытаннямі жыцця і смерці. Непазбежная смерць падштурхоўвае іх да жыцця, да сучаснасці, ад якой трэба атрымліваць асалоду. Арганізатары таксама хочуць пачуць і думкі гледачоў на гэты конт. Таму на выставе будзе ўсталявана графітная дошка, дзе кожны радок будзе пачынацца са словаў «Before I die…» і кожны зможа падзяліцца сваімі пачуццямі, марамі і надзеямі. У праекце бяруць удзел мастакі да 27 год. Куратар выставы Саша Семак. 

Адкрыццё выставы «Детализация витальности» адбудзецца 20 верасня ў 16:00 у галерэі Саюза дызайнераў (вул.Брылеўская, 14). Уваход вольны. 

14:16, 18/09/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.1715 seconds.